Гандлёвая вайна паміж двума найбуйнейшымі эканомікамі свету набірае абароты. Кітай збіраецца падняць тарыфы на амерыканскія імпартныя тавары агульным аб'ёмам у 75 млрд долараў, паведамляе ВВС [1].
Сярод іншых, у спіс трапілі сельскагаспадарчыя тавары, сырая нафта і невялікія самалёты.
Такім чынам Пекін адрэагаваў на планы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падняць на 10% тарыфы на кітайскія тавары на агульную суму ў 300 млрд долараў.
"Нашым выдатным амерыканскім кампаніям гэтым прадпісваецца пачаць пошукі альтэрнатыў кітайскаму рынку, у тым ліку вярнуць вытворчасць дадому і пачаць вырабляць тавары ў ЗША", - напісаў у адказ у "Твітары" Трамп, паабяцаўшы адказаць на новыя тарыфы да канца дня.
....better off without them. The vast amounts of money made and stolen by China from the United States, year after year, for decades, will and must STOP. Our great American companies are hereby ordered to immediately start looking for an alternative to China, including bringing..
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) August 23, 2019 [2]
Пад дзеянне новых тарыфаў велічынёй ад 5% да 10% трапяць больш за 5 тыс. назваў амерыканскіх тавараў.
Кітай таксама збіраецца аднавіць 25-працэнтны тарыф на амерыканскія аўтамабілі, дзеянне якога было прыпынена ў пачатку года ў якасці жэсту добрай волі - тады Пекін і Вашынгтон спрабавалі ўзгадніць новае гандлёвае пагадненне.
Амерыканскія аўтавытворцы ўжо выказалі занепакоенасць тым, што кітайскія тарыфы паставяць пад пагрозу працоўныя месцы ў Злучаных Штатах.
Прадстаўнік асацыяцыі амерыканскіх аўтавытворцаў Джон Базэла нагадвае: "Калі Кітай увёў гэтыя тарыфы ў 2017 годзе, экспарт гатовых аўтамабіляў скараціўся напалову. Нельга дапусціць, каб амерыканскія рабочыя зноў пацярпелі".
Навіна неадкладна адбілася на рынкавым кошту акцый не толькі ў ЗША, але і ў Еўропе.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-49359159
[2] https://twitter.com/realDonaldTrump/status/1164914960046133249?ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/zsha