Мужчыну без прыкмет жыцця выявілі на камбайне пад лініяй электраперадач у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці, паведамляе [1] ДВА "Белэнерга".
Інцыдэнт здарыўся паблізу вёскі Вішоў. Як мяркуецца, да трагедыі прывяло невыкананне правілаў працы ў ахоўнай зоне, адбылося паражэнне электрычным токам.
Падрабязнасці інцыдэнту высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://t.me/belenergo
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/byalynicki-rayon