Міністэрства сувязі 29 жніўня выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Традыцыйныя музычныя інструменты беларусаў» - лютня і дуда, паведамляе РУП «Белпошта». [1]
Тыраж лістоў, якія змяшчаюць 8 марак і адзін купон, склаў 40 тысяч асобнікаў. Малыя лісты з чатырма маркамі выпушчаны тыражом у 20 тысяч штук. Над дызайнам працавала Яўгенія Бядонік з выкарыстаннем фатаграфіі Уладзіміра Захарава. Памер марак 40х28 мм.
Намінал маркі «N» (Лютня) адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі непрыярытэтнай, а маркі «M» (Дуда) - на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі прыярытэтнай.
Спасылкі
[1] http://www.belpost.by/stamps/information-page/2019-info/31-2019-08-23/
[2] https://zviazda.by/be/tags/poshta