На 62-м годзе жыцця памёр вядомы перакладчык, легендарны голас відэакасет VHS Юрый Жываў, пeрадаe БeлТА.
Прычынай смерці стала захворванне нырак. Развітанне адбудзецца 25 жніўня ў моргу Хаванскіх могілак.
Юрый Жываў нарадзіўся 9 мая 1958 года ў Маскве. Быў дыпламаваным перакладчыкам з нямецкай, англійскай і шведскай моў. У 1993 годзе пачаў рабіць аўтарскія пераклады фільмаў на відэакасетах. Голас Жывава стаў вядомы. Усяго ён пераклаў і агучыў больш за 1,3 тысячы фільмаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/prakladchyk
[2] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-zhyvau
[3] https://zviazda.by/be/tags/pamyor