Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II паскардзілася прэм'ер-міністру Аўстраліі Скоту Морысану, што верталёты прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго суправаджэння сапсавалі газон ля Букінгемскага палаца падчас чэрвеньскага візіту амерыканскага лідэра, перадае [1] ТАСС.
З такім сцвярджэннем выступіла ў нядзелю газета The Sunday Times са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі аўстралійскага кіраўніка ўрада.
Па іх дадзеных, у першы дзень візіту Трампа верталёт, у якім знаходзіліся кіраўнік дзяржавы і яго жонка Мелані, сеў насупраць палаца, а побач з ім размясціўся верталёт суправаджальных асоб. Пасля гэтага прэзідэнт наведаў рэзідэнцыю пасла ЗША ў Вялікабрытаніі і вярнуўся назад на верталёце, які зноў пасадзілі на газон каля палаца.
"Падыдзіце і паглядзіце на мой лужок. Ён сапсаваны", - днём пазней, па звестках крыніц агенцтва, сказала каралева Морысана, які ў чэрвені таксама знаходзіўся з візітам у Вялікабрытаніі.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/6796206
[2] https://zviazda.by/be/tags/karaleva-vyalikabrytanii
[3] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[4] https://zviazda.by/be/tags/zsha