Вядомы беларускі літаратуразнаўца і пісьменнік Пятро Васючэнка памёр сёння, 25 жніўня, у Мінску, паведамляе tut.by [3].
Пятро Васючэнка нарадзіўся ў 1959 годзе ў Полацку. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю па філалогіі. Працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1984-1997), з 1997-га з'яўляўся загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых даследаванняў, п'ес, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах, іранічных дзіцячых вершаў пра жывёл і экалагічных казак. А яшчэ ён быў папулярны як стваральнік двух пацешных персанажаў - паноў Кубліцкага і Заблоцкага.
Дата і месца развітання з Пятром Васючэнкам будуць вядомыя пазней.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://news.tut.by/culture/650880.html
[4] https://zviazda.by/be/tags/litaratura