Працу над дарожнай картай структурных рэформаў у Беларусі, якую дапамагае рыхтаваць Сусветны банк, плануюць завяршыць у чацвёртым квартале гэтага года, паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой 25 жніўня ў эфіры тэлеканала СТБ [1].
"Сёння сапраўды мы працуем над абнаўленнем гэтай дарожнай карты. Чакаем, што гэта чацвёрты квартал бягучага года", - сказаў Дзмітрый Крутой, адказваючы на пытанне аб тэрмінах яе падрыхтоўкі.
Пры падрыхтоўцы дакумента падтрымка банка будзе ахопліваць пяць асноўных напрамкаў: дзяржаўныя выдаткі, энергетычная галіна, дзяржаўныя прадпрыемствы, фінансавы сектар, сістэма сацыяльнай абароны і забеспячэння.
Спасылкі
[1] http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/s-kakimi-mfo-sotrudnichaet-belarus-i-v-chyom-rasskazyvaet-ministr
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/susvetny-bank