2 верасня ў ранішнім эфіры тэлеканала Беларусь 2 на яе збярэцца творчая каманда праекта «Уключайся!». Першы выпуск новага сезона вядучыя вырашылі сумясціць з лінейкамі ў школах і расказаць пра яго, а таксама аддзячыць усім тым, хто стаў для іх настаўнікамі ў свеце тэлебачання.
Напрыклад, Юрый Ярошык прадставіць гледачам свайго педагога з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а Ілью Конанава «прывядзе на лінейку» ягоны дзядуля, таксама педагог з вялікім стажам. Прадстаўнікі розных пакаленняў абмяняюцца ў праграме вопытам і разам пройдуць майстар-класы ад запрошаных гасцей.
А ўжо з 3 верасня «Уключайся!» пачне тэлевізійныя экскурсіі па розных населеных пунктах Беларусі — адзін з наступных выпускаў, у прыватнасці, будзе прысвечаны тысячагоддзю Брэста.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/telekanal
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-2-2
[6] https://zviazda.by/be/tags/lineyki