У Белтэлерадыёкампаніі пачаліся здымкі відэавізітовак для ўсіх 10 фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае «Еўрабачанне-2019». Нагадаем, сёлета ў спісе прэтэндэнтаў ад нашай краіны толькі дзяўчаты.
Тэму, якая звязвае ўсе ролікі, падказаў тэлевізійнікам афіцыйны слоган міжнароднага конкурсу «Падзяліся радасцю» і яго лагатып — паветраны змей. Усе фіналісткі змайструюць у кадры сваіх змеяў і запусцяць іх у неба. Пры гэтым, зазначае рэжысёр ролікаў Яна Шаблыка, пляцоўку для кожнага ўдзельніка падбіралі індывідуальна, арыентуючыся на захапленні, характар і музыку кожнай юнай артысткі ці калектыву.
Гатовыя сюжэты працягласцю ў 40 секундаў гледачы ўбачаць непасрэдна перад выступленнямі канкурсантаў — 20 верасня ў прамым эфіры фінальнага гала-канцэрта на Беларусь 1 і Беларусь 24, а таксама ў анлайн-трансляцыі на сайце www.tvr.bу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachae-eurabachanne-2019
[3] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/finalisty-nacyyanalnaga-adboru