Беларусы сталі есці менш бульбы і малочных прадуктаў. Даныя аб спажыванні асноўных прадуктаў харчавання ў дамашніх гаспадарках у другім квартале прыводзіць Белстат, паведамляе [1] БЕЛТА.
У сярэднім беларус еў у месяц 4,5 кг бульбы (у II квартале 2018-га - 4,9 кг). Знізілася таксама спажыванне малака і малочных прадуктаў - на 300 г да 22,1 кг, хлеба і хлебапрадуктаў - на 200 г да 6,4 кг, агародніны і бахчавых - на 100 г да 7,1 кг.
У той жа час сталі есці больш рыбы і рыбапрадуктаў (1,2 кг), алею (0,9 кг), садавіны і ягад (4,9 кг), цукру і кандытарскіх вырабаў (2,3 кг). Павелічэнне ў кожнай групе склала 100 г. Спажыванне яек у разліку на аднаго чалавека вырасла да 20 штук (у другім квартале 2018 года - 19 штук).
Мяса і мясных прадуктаў беларусы ядуць столькі ж - 6,4 кг.
У выбарачным абследаванні дамашніх гаспадарак не ўлічваліся прадукты, з'едзеныя ў аб'ектах грамадскага харчавання.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/belarusy-stali-estsi-mensh-bulby-i-malochnyh-praduktau-80837-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gramadskae-harchavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/pradukty
[4] https://zviazda.by/be/tags/malochnyya-pradukty-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/bulba