Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём ведаў!
Гэтае свята дарагое кожнаму. Яно прыходзіць у наша жыццё з першым званком, застаецца з намі назаўжды лепшымі ўспамінамі аб школьным дзяцінстве і студэнцкай маладосці, працята пачуццем падзякі любімым настаўнікам за набытыя ў гэты перыяд веды і досвед.
Сёння стартуе новы навучальны год. Самыя маленькія грамадзяне Беларусі прыйдуць на першы ў іх жыцці ўрок. Няхай ён стане яркім пачаткам дзіўнага шляху ў свет цікавых адкрыццяў, натхняльных поспехаў і сяброўскіх зносін.
Перакананы, што педагогі і навучэнцы настроены на сур'ёзны і дзелавы рытм маючых адбыцца навучальных будняў. Выпускнікі гатовыя прыкласці максімум намаганняў для дасягнення высокага выніку. Бацькі поўныя душэўных сіл і веры ў сваіх дзяцей.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, творчага натхнення і невычэрпнай энергіі. Імкніцеся да ведаў. Гэта ключ да паспяховага, стваральнага і цікавага жыцця.
Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-vedau