У Брэсцкім раёне маладая жанчына атрымала сур'ёзныя траўмы, аказаўшыся заціснутай шклом на дзверы аўтамабіля, паведаміла [1] БелТА.
У Брэсцкі РАУС 31 жніўня паступіла інфармацыя з лякарні аб шпіталізацыі 20-гадовай жыхаркі Жабінкі з прыкметамі механічнай асфіксіі і цялеснымі пашкоджаннямі. Высветлілася, што жанчына разам з сям'ёй гасцявалі ў вёсцы Старое Сяло. Прыкладна ў 16.30 яе без прытомнасці, заціснутай шклом пярэдняй левай дзверы аўтамабіля, знайшоў муж. Мужчына разбіў шкло, вызваліў жонку з пасткі і выклікаў брыгаду хуткай дапамогі.
"Па папярэдніх дадзеных, жанчына паспрабавала дастаць двухгадовую дачку з салона машыны праз адкрытае акно. Магчыма, у гэты момант дзяўчынка націснула кнопку шклопад'ёмніка", - распавёў афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Дзмітрый Іванюк. Пацярпелая знаходзіцца ў бальніцы. Медыкі ацэньваюць яе стан як цяжкі.
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-brestskom-rajone-zhenschina-edva-ne-pogibla-okazavshis-zazhatoj-steklom-na-dveri-mashiny-360377-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhanchyna
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[5] https://zviazda.by/be/tags/shklo