На першым энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі выканалі гідраўлічныя выпрабаванні трубаправодаў і абсталявання першага контуру на трываласць і шчыльнасць ціску 24,5 МПа.
Цяпер спецыялісты прыступілі да выпрабаванняў сістэм бяспекі на ўшчыльнены першы контур. У першай дэкадзе верасня пройдуць гідраўлічныя іспыты на трываласць і шчыльнасць трубаправода і абсталявання другога контуру.
— Высокая гатоўнасць блока дазволіла нам выканаць «гарачую» гідраўліку трубаправодаў і абсталявання першага контуру на падэтапе А-1 (выпрабаванне і апрабаванне абсталявання) этапнай праграмы перадпускавых наладачных работ энергаблока № 1 практычна на адным дыханні, — зазначыў Віталь ПАЛЯНІН, віцэ-прэзідэнт — дырэктар праекта па стварэнні Беларускай АЭС інжынірынгавай кампаніі АСЭ. — Выпрабаванні занялі крыху больш за суткі.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам бяспекі і рэкамендацыям Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы (МАГАТЭ).
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/energetyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/energetyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-aes