100slow
Сказалі:
— Напішы, як прыйшла ў «Маладосць».
І я разгубілася. Азадачылася.
Заўсёды трохі бянтэжуся, калі пытаюць такія рэчы. Кшталту: а ты што гэта, па–беларуску размаўляеш? А як гэта ты, сама пішаш?
Размаўляю. Пішу.
Бо іначай не атрымліваецца.
Бо гэтак жыву. Дыхаю.
Так і з «Маладосцю». Цяпер цяжка прыгадаць, як некалі — фізічна — прыйшла. Трынаццаць гадоў таму яшчэ школьніцай надрукавала паўтузіна вершаў — «и всё заверте…»
Праглядаю зараз першую сваю, 2007 года, публіцыстыку. Пра вужыную манархію, кадукоў ды чары. У 2019 годзе пачынае друкавацца мой раман — пра вужыныя камяні, кадукоў ды чары.
Стабільнасць.
Няхай «Маладосць» змяняецца, але сэрца яе — ЛАД — застаецца.
«М»ы застаёмся разам.
Маргарыта ЛАТЫШКЕВІЧ