100slow
Адна дзяўчынка марыла авалодаць новай мовай. І авалодала. Сваёй, роднай. І так захапілася, што не толькі размаўляць ды чытаць, але і пісаць на ёй пачала. Рабіць навідавоку першыя крокі не страшна, калі побач падтрымка і дапамога дасведчаных мовазнаўцаў: філолагаў ды рэдактараў.
Не адмялі, не пасмяяліся. Тэксты ўзялі, удумліва прачыталі, патлумачылі, дзе памылкі, дзе русізмы, дзе сказы нягеглыя. Слоўнікі параілі, рэсурсы і даведнікі.
Пахвалілі, падтрымалі, у друк адправілі. Дзяўчынка плечы расправіла, галаву ўзняла, паліліся тэксты песнямі.
І выгадавалася. Вырасла дзяўчынка за тры гады ў паспяховую, запатрабаваную аўтарку. Вось што такое для мяне «Маладосць». Ад першых крокаў — да чарговай кнігі.
Расціце вялікія!
Юльяна ПЯТРЭНКА