100slow
Аднойчы на майстар–класе конкурса «БрамаМар» я ўсвядоміла, што свае творы, аказваецца, можна дасылаць у «Маладосць».
Нечаканае адкрыццё, праўда? Асабліва пасля чатырох студэнцкіх гадоў вывучэння выдавецкай справы...
Ці верыце — рэдакцыя зусім не ў суседняй галактыцы. Яна на тым канцы электроннай пошты. Каб наладзіць кантакт, дастаткова: а) прымацаваць да ліста файлы; б) расказаць пра сябе; в) адправіць.
Сумненні?
Якія сумненні?
Толькі ўявіце: вашы творы чытаюць. Падпраўляюць. Друкуюць (ага, нават на паперы!). А ў паштовую скрыню ляцяць зваротныя «маладосцеўскія» лісты з прапановай наведаць імпрэзу, напісаць у рубрыку. Даслаць штосьці новенькае.
Два гады мінула, а я ўсё дзіўлюся. Дзіўлюся — але дасылаю.
Паспрабуйце і вы!
Дар’я ЗНАЧОНАК