Праграму дзеянняў па інтэграцыі і шэраг пагадненняў прэзідэнты Беларусі і Расіі падпішуць ў снежні. Пра гэта заявіў журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА [3].
«Прэзідэнты павінны падпісаць праграму і пакет дарожных карт, а таксама шэраг пагадненняў, якія вырашаюць для нас адчувальныя пытанні. У першую чаргу па газе. Гэта будзе прэзідэнцкі пакет», — заявіў міністр.
Ён растлумачыў, што зрабіць гэта, як і дамаўляліся кіраўнікі дзяржаў, плануецца 8 снежня (20-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы) або, магчыма, напярэдадні, калі будзе вызначана іншая дата. «Ад даты, якую ўзгаднілі ў Санкт-Пецярбургу, прэзідэнты не адступаюць. Усё, што адбываецца зараз, — гэта прамежкавая праца», — растлумачыў Дзмітрый Крутой.
Паводле яго слоў, праграма дзеянняў будзе насіць рамачны характар. «Усе пытанні будуць вышываныя ў дарожных картах. Пасля дарожных карт пачнецца праца над нарматыўнымі актамі на працягу 2020 года. У розных сферах ужо розная ступень на сённяшні дзень уніфікацыі. Калі ўзяць мытню, то там практычна ўсе уніфікавана яшчэ ў рамках ЕАЭС. Калі нейкія іншыя сферы, там людзі яшчэ нават не разумеюць маштабы неабходных зменаў», - расказаў міністр.
Дзмітрый Крутой дадаў, што будзе вызначана, які масіў нарматыўных дакументаў трэба памяняць на працягу 2020 года. «І з 1 студзеня 2021 года ў асноўных сферах будуць ужо запушчаны агульныя рынкі. Гэта агульная канцэпцыя, з улікам сектаральнай асаблівасцяў могуць быць адхіленні», — сказаў ён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/economics/view/krutoj-programmu-dejstvij-po-integratsii-prezidenty-belarusi-i-rossii-podpishut-v-dekabre-360858-2019/
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya