А вось хто дакладна гэта будзе, стане вядома сёння.
Усе тры нашы суайчынніцы з партнёркамі напярэдадні ў чвэрцьфіналах перамаглі сваіх апанентак. Прычым пара Сасновіч/Кужмава ўжо ў 1/2 фіналу сустракалася з парай Азаранка/Барці ўчора позна ўвечары. Раней у паўфінал трапілі Сабаленка з Мертэнс, іх саперніцамі ў сённяшняй гульні будуць амерыканкі Даўлдхайд і Кінг. Такім чынам, у фінальным матчы жаночых пар на US Open згуляе як мінімум адна беларуская тэнісістка.
Зборная Беларусі сёння сустрэнецца з камандай Эстоніі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2020 года.
Нашы футбалісты вельмі няўдала пачалі цяперашні адборачны цыкл, прайграўшы ўсе чатыры матчы ў сваёй групе С: Паўночнай Ірландыі — 1:2 і 0:1, Нідэрландам — 0:4 і Германіі — 0:2. Эстонцы таксама прайгралі ўсе свае сустрэчы.
Склад нацыянальнай каманды: варатары — Аляксандр Гутар, Андрэй Клімовіч, Максім Плотнікаў; абаронцы — Дзяніс Палякоў, Сяргей Паліцевіч, Сяргей Мацвейчык, Захар Волкаў, Аляксандр Паўлавец, Мікіта Навумаў, Мікалай Золатаў; паўабаронцы — Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Дзмітрый Бага, Яўген Яблонскі, Павел Няхайчык, Юрый Кавалёў, Макс Эбонг, Іван Маеўскі, Уладзіслаў Клімовіч, Кірыл Пячэнін, Іван Бахар, Яўген Шаўчэнка; нападаючыя — Мікалай Сігневіч, Максім Скавыш.
Хакеісты мінскага «Дынама» прайгралі другі матч чарговага чэмпіянату КХЛ.
У першай выязной гульні нашы гульцы саступілі аднаклубнікам з Масквы з лікам 2:3, хоць першыя адкрылі лік у сустрэчы. У дынамаўцаў галы забілі Цему Пулкінен і Андрэй Касціцын.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport-taym
[5] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[6] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[7] https://zviazda.by/be/tags/hakey