Працуе ў правінцыі Шаньсі.
На выставе ў Геалагічным музеі правінцыі Шаньсі (Паўночны Кітай) прадстаўлены 60 аскепкаў метэарытаў з Кітая і з-за мяжы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Самы незвычайны экспанат — гэта метэарыт кубічнай формы, які пераліваецца на сонца. Ён быў знойдзены ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, паведаміў дырэктар музея Шы Цзяньжу. Яшчэ адзін дзіўны метэарыт прывезлі з Расіі, ён увайшоў у ствол дрэва. Як стала вядома, гэты метэарыт быў знойдзены паблізу Уладзівастока, і калі людзі адшукалі яго, ён ужо знаходзіўся ў ствале, гэтая яго асаблівасць адлюстравана падчас экспанавання.
Арганізатары выставы спадзяюцца, што мерапрыемства дапаможа наведвальнікам адчуць зачараванне метэарытаў і геалогіі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya