Навукова-даследчая каманда па вырошчванні солеўстойлівага рысу, якую ўзначальвае Юань Лунпін, піянер у даследаванні гібрыднага рысу, пашырае маштабы пасадкі на заходняй ўскраіне пустыні Такла-Макан у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Па словах Цаа Чжышуня, прадстаўніка навукова-даследчай каманды, які курыруе сіньцзянскі раён, плошча выпрабавальнага поля ў воласці Баіаваці павета Юэпуху ў СУАР пашырана да 300 му (20 гектараў) сёлета з 80 му ў мінулым годзе. Цаа Чжышунь паведаміў, што салёнасць мясцовай глебы складае каля 1,7 працэнтаў), яе ўзровень кіслотнасці перавышае 8,0, што паказвае на высокую ступень салёнасці.
«Солеустойлівы рыс здольны палепшыць глебу і знізіць яе салёнасць, такім чынам, ператварыць засоленыя палеткі ва ўрадлівыя сельскагаспадарчыя ўгоддзі», — адзначыў Цаа Чжышунь. Як паведамілі мясцовыя ўлады, у воласці маецца ў агульнай складанасці 15 тысяч гектараў засоленых плошчаў, якія зусім непрыдатныя для пасадкі. У 2018 годзе ўраджайнасць з выпрабавальнага поля перасягнула чаканыя параметры, што дало навукоўцам вялікую ўпэўненасць у патэнцыяле асваення мясцовай засоленай глебы.
У Сіньцзяне каля 30 працэнтаў ворных земляў у рознай ступені засолены, таму каштоўнасць солеустойлівага рысу для паляпшэння мясцовай глебы можа быць велізарнай, пераканы Цаа Чжышунь.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya