Ва ўсіх кітайскіх вёсках да 2022 года будуць даступныя паслугі экспрэс-дастаўкі.
Плануецца, што ўсе адміністрацыйныя вёскі Кітая будуць ахоплены паслугамі экспрэс-дастаўкі да 2022 года, паведамілі ў паштовай установе КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Акрамя таго, ва ўсіх сельскіх раёнах Паднябеснай будуць створаны пункты хуткай дастаўкі, адзначаецца ў кіраўніцтве па адраджэнні сельскіх раёнаў шляхам актывізацыі паштовых паслуг.
Каля 75 працэнтаў вёсак да гэтага часу не маюць пунктаў дастаўкі пасылак электроннай гандлю. Інвестыцыі цэнтральнага ўрада ў інфраструктуру, а таксама сродкі мясцовых спецыяльных фондаў па адраджэнні сельскіх раёнаў павінны быць накіраваны на падтрымку развіцця інфраструктуры хуткай дастаўкі, адзначаецца ў кіраўніцтве.
Сельскія раёны сталі яркімі кропкамі росту электроннай камерцыі ў Кітаі. Анлайн-рознічныя продажы тут дасягнулі 357 млрд юаняў (51,6 млрд долараў) у першыя тры месяцы гэтага года, што на 19,5 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам летась.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya