Гэтая перамога на адным з самых прэстыжных турніраў «Вялікага шлема» стала першай для абедзвюх тэнісістак.
Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Эліc Мертэнс ў парным фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе абыгралі яшчэ адну спартсменку з нашай краіны Вікторыю Азаранка і аўстралійку Эшлі Барці -- 7:5, 7:5. Матч доўжыўся 1 гадзіну 36 хвілін. Пара Сабаленка/Мертэнс рэалізавала чатыры брэйк-пойнты, у той час як іх саперніцы -- толькі два.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport