zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Цвёрдыя камунальныя адходы будуць спальваць на Мінскай ЦЭЦ-4

  • 09.09.2019 15:55

На Мінскай ЦЭЦ-4 будзе ўсталяваны кацёл па спальванню смецця. Пра гэта ў інтэрв'ю [1] выдавецкаму дому «Беларусь сегодня» паведаміў намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў. Паводле яго слоў, гэта пытанне прапрацоўваецца Міністэрствам энергетыкі.


- Тое, што ўжо нельга другі раз перапрацоўваць - а гэта каля 45 працэнтаў - неабходна спальваць. Цяпер працуем з Міністэрствам энергетыкі па пытанні ўстаноўкі катла па спальванні смецця на ЦЭЦ-4. Разлікі паказалі, што спальванне каля 200 тысяч тон смецця - гэта эканомія каля 70 мільёнаў кубаметраў газу. Гэта не толькі экалагічны праект. Гэта, натуральна, ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне.

Уладзімір Кухараў паведаміў, што да канца года завершыцца перадпраектная прапрацоўка гэтага пытання. Рыхтуецца праект указа кіраўніка дзяржавы, у якім будуць рэгулявацца пытанні фінансавання гэтага праекта, падаткаабкладання, экалагічных падаткаў.

- Чаму хочам гэта рэалізаваць у першую чаргу ў Мінску? Тут гэтая праблема найбольш актуальная. У сталіцы з Мінскім раёнам ўтвараецца каля 1,1 млн тон смецця. Мы вывучылі еўрапейскі вопыт. У многіх краінах да 50 адсоткаў смецця спальваецца. Той жа Стакгольм цалкам ацяпляецца за кошт спальвання смецця, яны нават завозяць яго з суседніх краін. А ў нас свайго хапае.

Тэгі:
  • Мінск [2]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/na-minskoy-tets-4-budet-ustanovlen-kotel-po-szhiganiyu-musora.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk