На частковую рэстаўрацыю Гальшанскага замка і кансервацыю касцёла ў Мсціславе будуць выдаткаваныя сродкі з фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў на мінулым тыдні.
Паводле рашэння рады фонду, фінансавая падтрымка будзе аказаная ў рэалізацыі шасці праектаў па захаванні помнікаў архітэктуры і гісторыі. У спіс увайшлі сядзіба Напалеона Орды ў Іванаўскім раёне (аднаўленне), Музей беларускай маляванкі (стварэнне экспазіцыі на базе гісторыка-культурнага запаведніка «Заслаўе»), Гальшанскі замак Сапег (кансервацыя і фрагментарная рэстаўрацыя), касцёл у Мсціславе (кансервацыя), капліца — магільны склеп князёў Паскевічаў у Гомелі (рэстаўрацыя) і ўнікальныя фрэскі XVІІІ—XІX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку (аднаўленне).
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/galshanski-zamak
[4] https://zviazda.by/be/tags/gistoryka-kulturnaya-kashtounasc