Ён пройдзе ў сталіцы 1-2 кастрычніка (“Дыпсервіс Хол”, зав. Вайскавы, 4).
І збярэ каля 150 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама Германіі, Аўстрыі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Украіны: прадстаўнікоў дзяржаўных, грамадскіх, камерцыйных і акадэмічных арганізацый, экспертаў ў галіне старэння насельніцтва, актыўных немаладых людзей. Арганізатарам мерапрыемства выступае кааліцыя “За годнае даўгалецце [1]”.
"Абмеркаваць ключавыя дзеянні, якія дапамогуць беларусам жыць і старэць годна, палепшыць супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі, грамадскімі, акадэмічнымі, камерцыйнымі арганізацыямі, якія дбаюць пра якасць жыцця людзей розных пакаленняў, пра дыялог паміж пакаленнямі – менавіта гэта з’яўляецца галоўнымі мэтамі Форума”, – кажа каардынатар кааліцыі Вітаўт РУДНІК.
На форуме будзе прэзентаваны міжнародны досвед дзейнасці па забеспячэнні годнага даўгалецця, а таксама будуць прэзентаваныя асноўныя палажэнні Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце – 2030”, якая зараз распрацоўваецца ўрадам краіны.
Удзельнікі Форума пазнаёмяцца з вынікамі даследаванняў, прысвечаных патрэбам сталых людзей, а таксама вобразу сталага чалавека ў грамадстве.
На пачатак 2019 года удезльная вага пажылых грамадзян (60 гадоў і старэйшых) у агульнай колькасці насельніцтва краіны складала 22,8 %.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://edustudio.us12.list-manage.com/track/click?u=3a410149eff722a593ba180b2&id=0f9d400a40&e=4dfa09e9ca
[2] https://zviazda.by/be/tags/pensiyanery
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhylyya-lyudzi
[4] https://zviazda.by/be/tags/forum-godnaga-daugaleccya