Днямі ў старажытны горад на Случы завіталі ўмельцы двух дзясяткаў кірункаў народнай творчасці (салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, ткацтва паясоў і іншых) з розных куточкаў не толькі цэнтральнага рэгіёна, а і ўсёй Беларусі.
У межах абласнога свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» прайшла прадстаўнічая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, паведамілі ў Мінаблвыканкаме. Упершыню быў праведзены інтэрактыўны конкурс юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці». Спаборніцтва праходзіла на інтэрнэт-пляцоўцы Facebook. Пераможцы вызначаліся шляхам адкрытага галасавання і спаборнічалі ў пяці намінацыях у дзвюх узроставых групах. Таксама прайшло свята-конкурс «Беларуская лялька».
«Сапраўднымі брэндамі Мінскай вобласці сталі капыльскія і старадарожскія ручнікі, лагойская і івянецкая кераміка, клецкая і маладзечанская лаза, вілейская і мядзельская разьба па дрэве, — адзначылі арганізатары. — Случчына працягвае мастацкія традыцыі народнай творчасці свайго рэгіёна. Таму невыпадкова, што для правядзення брэндавага свята рамёстваў «Слуцкія паясы» быў абраны менавіта гэты рэгіён Міншчыны».
(Ул. інф.)
Фота s-k.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/sluckiya-payasy-1