Акцыянернае таварыства «Беларусбанк» уводзіць новую магчымасць папаўнення рахункаў кліентаў банка з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП), паведамляе прэс-служба банка.
У прыватнасці, па інфармацыі сайта гэтай фінансавай установы, з дапамогай дадзенай паслугі можна папоўніць уклады, бягучыя рахункі, а таксама рахункі з выкарыстаннем плацежнай карткі. Для папаўнення дастаткова ведаць рахунак атрымальніка ў фармаце ІBАN. Знайсці аперацыю можна ў дрэве АРІП-паслуг, па кодзе паслугі і па QR-кодзе. За яе правядзенне плата не спаганяецца. Скарыстацца паслугай можна і ў дрэве АРІП у каналах іншых банкаў, РУП «Белпошта».
Спецыялісты банка адзначаюць, што грошы залічваюцца на рахунак атрымальніка літаральна на наступны банкаўскі дзень. Такім чынам, налічэнне працэнтаў на суму папаўнення ажыццяўляецца з даты залічэння грашовых сродкаў. Рахунак атрымальніка павінен быць адкрыты ў беларускіх рублях ва ўстановах банка Мінска і Мінскай вобласці, акрамя філіялаў № 612 Барысава (ЦБП № 602, 610, 616, 621) і № 633 Салігорска (ЦБП № 607, 609, 613, 615, 620, 623). Магчымасць папаўнення ў астатніх рэгіёнах краіны праз сістэму АРІП будзе прадстаўляцца банкам паэтапна.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/aab-belarusbank
[5] https://zviazda.by/be/tags/arip