Тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі ў 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Рэспублiка" паведаміў [1] намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.
Па словах віцэ-прэм'ера, цяпер штогадовы рост тарыфаў на паслугі ЖКГ у рэспубліцы не перавышае $5. Гэтаму спрыяе зніжэнне выдаткаў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, што ў сваю чаргу дазваляе практычна па ўсіх відах паслуг выйсці на іх сабекошт. Акрамя ацяплення і гарачага водазабеспячэння, беларусы ўсе астатнія віды паслуг аплачваюць ўжо на 100%. Далей іх павышэнне магчыма толькі індэксацыяй, адзначыў Уладзімір Кухараў.
Ён нагадаў, што ў гэтым годзе былі зменены падыходы да тарыфаў: "Калі раней з 1 студзеня ўздымалі на $5 тарыфы, то з гэтага года падзялілі павышэнне на два этапы. З 1 студзеня ўзнялі на $3,9, а з 1 чэрвеня на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне - на $1,1. Бачым, што такую тэндэнцыю трэба працягваць. На наступны год плануем таксама ў два этапы павышаць, і прыкладна ў такой жа прапорцыі".
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/zhizn-lyudey-dolzhna-byt-udobnoy.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhkg