У міліцыю з заявай аб крадзяжы галоўнага дакумента звярнуўся 29-гадовы жыхар Баранавічаў. Ён паведаміў, што невядомы ноччу з яго аўтамабіля “Фольксваген Пасат”, прыпаркаванага на вуліцы Прытыцкага, выкраў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Праваахоўнікі змаглі высветліць абставіны інцыдэнту і ўстанавіць асобу падазраванага ў злачынстве. Выкрадальнікам быў 22-гадовы жыхар горада, раней судзімы за рабаванне.
Па інфармацыі Баранавіцкага ГАУС, ноччу зламыснік, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, шпацыраваў па неахоўнай аўтамабільнай стаянцы. Заўважыўшы незачынены аўтамабіль, мужчына залез у яго салон. З машыны ён узяў толькі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Затым, маючы намер пажывіцца яшчэ, злодзей знайшоў іншы аўтамабіль, які таксама быў не зачынены, і пранік у яго. Аднак там жа і заснуў з чужым пашпартам у кішэні. Раніцай уладальнік машыны, убачыўшы невядомую асобу ў салоне, адразу выклікаў міліцыю.
Заведзена крымінальная справа па артыкуле за крадзеж альбо знішчэнне асабістых дакументаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/huliganstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vykradalnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabil