Адзін з камерцыйных банкаў днямі запусціў у сталіцы нашай краіны сетку банкаматаў з функцыяй абмену валюты. Прылады дазваляюць як набываць, так і здаваць замежную валюту.
Характэрна, што тэрміналы мяняюць валюту па афіцыйным курсе банка. Для гэтага трэба выбраць аперацыю і валюту, пасля чаго ўнесці наяўныя. На экране адлюструецца сума ў дзвюх валютах і памер безнаяўнай рэшты ў беларускіх рублях. Апошнюю можна, напрыклад, перавесці на картку, папоўніць баланс мабільнага тэлефона або перавесці на дабрачынны рахунак. Пасля гэтага прылада выдае грошы ў патрэбнай валюце. Пры здзяйсненні аперацый банк просіць улічваць мінімальны намінал банкнот.
Шматфункцыянальныя прылады ёсць у цэнтры Мінска (аддзяленне на Машэрава, 80), каля станцый метро Усход і Малінаўка. Інавацыйны банкамат таксама ўстаноўлены ў Нацыянальным аэрапорце, яшчэ адзін — у Кобрыне, у лічбавым офісе банка ў ГЦ «Палессе».
«Новыя прылады дазваляюць здзяйсняць валютна-абменныя аперацыі ў любы момант, калі ў гэтым паўстане неабходнасць, без прывязкі да графіку работы аддзяленняў банка, — адзначыла выканаўчы дырэктар БПС-Ашчадбанка Алена Дземідзенка. — У будучыні мы плануем усталяваць такія тэрміналы ў абласных і некаторых раённых цэнтрах».
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/valyuta
[4] https://zviazda.by/be/tags/dolary
[5] https://zviazda.by/be/tags/valyutnyya-autamaty