Учора ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ўрачыста адкрылі лабараторыю прамысловай робататэхнікі.
Плошча лабараторыі — каля 200 квадратных метраў. У яе абсталяванне — камп'ютарную тэхніку, найноўшыя мадэлі робатаў — укладзена некалькі сотняў тысяч долараў. Тут змогуць навучацца не толькі студэнты і школьнікі — створаная база дазваляе працаваць і над навуковымі праектамі. На здымку: праграміст лабараторыі робататэхнікі Арцём СКАРУБА вывучае магчымасці новага абсталявання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya