Віцебскі абласны суд вынес прысуд па справе аб панажоўшчыне пасля святкавання вяселля ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА [1] ў службе інфармацыі пракуратуры рэгіёну.
Інцыдэнт адбыўся ўначы з 19 на 20 студзеня. Жыхар Віцебска пасля святкавання вяселля падчарыцы знаходзіўся з бацькамі жаніха на здымнай кватэры. Падчас распіцця алкаголю паўстаў канфлікт, айчым нявесты ўдарыў нажом бацькі жаніха і яго знаёмага.
Віцебскі абласны суд прызначыў абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Мужчына віну прызнаў часткова.
Прысуд суда абскарджаны абвінавачаным і яго абаронцам. Суд апеляцыйнай інстанцыі пакінуў рашэнне без зменаў - прысуд уступіў у законную сілу
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-vitebske-otchima-nevesty-za-ponozhovschinu-posle-svadby-prigovorili-k-11-godam-kolonii-361482-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva