Больш за 200 закладак меў намер зрабіць 23-гадовы мінчанін, маладога чалавека затрымалі праваахоўнікі. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Супрацоўнікам сталічнага наркакантролю паступілі аператыўныя дадзеныя аб тым, што 23-гадовы мінчанін можа быць датычны да незаконнага збыту наркотыкаў. "Інфармацыя пацвердзілася: дома на кухні ў хлопца знайшлі больш за 114 г асабліва небяспечнага псіхатропу альфа-PVP. Затрыманы прызнаўся, што працуе на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў", - праінфармавалі ў ГУУС.
Як высветлілася, у адзін з дзён да мінчука звярнуўся куратар ад інтэрнэт-крамы і папрасіў забраць буйную партыю псіхатропу. "Дасланыя каардынаты прывялі маладога чалавека ў лес пад Мінскам, аднак расфасаваць псіхатроп на больш дробныя дозы яму перашкодзілі аператыўнікі", - распавялі ў міліцыі. Хлопец збіраўся зрабіць больш за 200 закладак.
Раней зламыснік да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Маскоўскі раённы аддзел Следчага камітэта для дачы прававой ацэнкі дзеянням фігуранта.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/minchanin-sobiralsja-sdelat-bolee-200-zakladok-s-psihotropom-361545-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zakladki
[3] https://zviazda.by/be/tags/psihatrop
[4] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki