14 верасня 2019 года ў круглай зале Мінскага паштамта (пр. Незалежнасці, 10) РУП "Белпошта" правядзе промамерапрыемства "З днём горада Мінска", паведамляецца [1] на сайце прадпрыемства.
У гэты дзень кліенты сталічнага паштамта змогуць купіць паштовыя карткі, павіншаваць родных і сяброў з Днём горада, а нацыянальны паштовы аператар бясплатна даставіць гэтыя віншаванні ў любы куток Беларусі.
Акцыя "З днём нараджэння Мінска" пройдзе з 10:00 да 13:00.
Спасылкі
[1] http://www.belpost.by/press-centre/news-company/4702.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/belposhta