Этап Кубка свету па канькабежным спорце пройдзе 15-17 лістапада ў Мінску, паведаміла БЕЛТА [1] прэс-аташэ спаборніцтваў Наталля Алёхіна.
Чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, шматразовыя чэмпіёны свету паспаборнічаюць за медалі на лядовым авале канькабежнага стадыёна "Мінск-Арэны".
На кароткай дыстанцыі чакаецца супрацьстаянне расіяніна Паўла Куліжнікава і японца Тацуа Сінама. У сакавіку бягучага года японец пабіў сусветны рэкорд, які належаў Паўлу Куліжнікаву. Аднак японцу ўдалося пабыць у новым статусе зусім нядоўга - праз некалькі хвілін расіянін вярнуў сабе званне рэкардсмена свету.
У Мінску таксама паспаборнічаюць шматразовая чэмпіёнка свету Брытані Боу (ЗША) і адна з самых тытулаваных спартсменак планеты, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка Ірэн Вюст (Нідэрланды).
У складзе беларускай зборнай выступяць лідары каманды Марына Зуева, Ігнат Галавацюк і Віталь Міхайлаў
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/etap-kubka-mira-po-konkobezhnomu-sportu-projdet-15-17-nojabrja-v-minske-361602-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport