11 верасня ў 18 гадзін 27 хвілін у службу выратавання "101" паступіла паведамленне аб пажары на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства ТАА "Кохан" ў аграгарадку Мацюш Полацкага раёна, паведамляюць [1] на сайце МНС.
Ратавальнікі, якія прыбылі да месца, выявілі адкрытае гарэнне арачніка і побач стаячага будынка, што належаць таварыству з абмежаванай адказнасцю "Кохан". У выніку пажару ў будынку знішчаны дах, перакрыцце столі, пашкоджаныя сцены. У арачніку знішчана 300 кг саломы, таксама пашкоджаны дах, ніхто не пацярпеў.
Як стала вядома пазней арачнік і будынак побач не эксплуатаваліся, тэрыторыя прыватнага прадпрыемства была агароджаная, аднак не ахоўвалася.
Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прычына пажару высвятляецца.
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/279106/?_ga=2.22029240.2040688036.1568216702-415543922.1555664833
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/polacki-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns