Дзесяць чалавек памерлі ў выніку даўкі на стадыёне ў Мазамбіку, перадае [1] rg.ru. Сярод загінулых - шэсць жанчын і чацвёра мужчын.
Інцыдэнт адбыўся падчас мітынгу. Дзеючы прэзідэнт Філіпэ Ньюс сустракаўся з выбаршчыкамі.
Невялікі стадыён быў перапоўнены, а дзверы зачыненыя. Пасля сустрэчы з лідэрам краіны многія паспрабавалі як мага хутчэй пакінуць тэрыторыю, некаторыя ўпалі і былі растаптаныя тымі, што ішлі следам. Пацярпелі 85 чалавек. Яны дастаўлены ў бальніцу.
Спасылкі
[1] https://rg.ru/2019/09/12/vo-vremia-davki-na-stadione-v-mozambike-pogibli-10-chelovek.html?utm_source=rg.ru&utm_medium=offline&utm_campaign=back_to_online
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/mazambik
[4] https://zviazda.by/be/tags/dauka
[5] https://zviazda.by/be/tags/mityng
[6] https://zviazda.by/be/tags/stadyyon