Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 16 і 21 верасня, паведамілі [1] ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.
У гэтыя дні з 2.00 да 5.00 Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні.
У названы прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплекса цэнтра.
Цэнтр выбачаецца за за дастаўленыя нязручнасці.
Спасылкі
[1] https://www.npc.by/about/news/o-provedenii-rabot-16-i-21-09-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bankauskiya-kartki
[3] https://zviazda.by/be/tags/bankauski-pracesingavy-centr