Бульба вагой больш за 1,5 кілаграма прыбраў з дачнага ўчастка Мікалай Багатка, піша [1] газета "Наш край".
Як распавёў «НК» Мікалай Іванавіч, у вёску Міцкевічы ён прыязджае ў бацькоўскі дом.
- Там мы саджаем бульбу, гародніну, - тлумачыць мужчына. - Ураджай, нягледзячы на ўсе сюрпрызы надвор'я, нядрэнны. Асабліва парадавала бульбачка. Вага многіх клубняў даходзіў да кілаграма.
Адна бульбіна ўсё ж вылучалася сярод іншых. Калі Мікалай Іванавіч яе ўзважыў, вынік апынуўся рэкордным - 1 615 грамаў!
Па словах Мікалая Іванавіча, так парадаваў яго гатунак беларускай селекцыі "Уладар".
Спасылкі
[1] http://nashkraj.by/news/kaleydoskop/kartofel-gigantskikh-razmerov-vyrastili-v-baranovichskom-rayone/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bulba
[3] https://zviazda.by/be/tags/pamyor
[4] https://zviazda.by/be/tags/rekord