З заявай аб знікненні 130 рублёў са сваёй карткі звярнулася ў Аршанскі РУУС мясцовая 63-гадовая жыхарка. Міліцыянеры высветлілі, што напярэдадні ў сацыяльнай сетцы пенсіянерка атрымала паведамленне ад жанчыны. Тая прасіла дадаць яе ў сябры, а пазней прапанавала атрымаць грошы ад банка ў гонар яго юбілею. Для гэтага пацярпелай трэба было паведаміць рэквізіты сваёй карты, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
Нічога не падазраючы,УУС Віцебскага аблвыканкама.. Атрымаўшы два паведамленні аб тым, што з рахунку спісаны сродкі, жанчына патэлефанавала новай сяброўцы і высветліла, што тая ніякіх просьбаў ў сацсетку не адпраўляла. Апамятаўшыся, пенсіянерка звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў. Зараз аператыўнікі актыўна шукаюць зламысніка.
УУС Віцебскага аблвыканкама нагадвае, што перадаваць рэквізіты банкаўскай карты і паролі трэцім асобам нельга. Інакш і вашы зберажэнні могуць стаць здабычай махляроў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/orsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc