Прэм'еру 4-серыйнага міні-серыяла «Вясковы раманс» у папулярным жанры дакудрамы падрыхтавала да новага сезона творчая група праекта «Сямейныя гісторыі». Першую серыю тэлеканал Беларусь 2 пакажа 17 верасня.
«Вясковы раманс» перанясе гледачоў у Вілейку — у выдуманую вёску Зарэчча, дзе жывуць галоўныя героі Іван і Марыя Зарэцкія (іх сыгралі, дарэчы, таксама муж і жонка Андрэй і Марыя Дударчык, вядомыя на Вілейшчыне як кіраўнікі народнага ансамбля «Вялея казацкая» і хору «Любанія», а таксама ўдзельнікі народнага тэатра). Сярод іншых звычайных жыхароў незвычайнай вёскі — мясцовы балака Казімір Кастравіцкі (акцёр Мінскага абласнога драматычнага тэатра Аляксей Карпец), «прыезджыя» суседзі — генерал у адстаўцы Міхаіл Ягораў і ягоная верная жонка Алена Фёдараўна (акцёры Валерый Чэчулін і Надзея Пацалуева). Адметнасць серыяла ў тым, што кожны яго эпізод — асобная завершаная гісторыя, а значыць, пачынаць знаёмства з праектам можна з любой серыі: шаноўнай публіцы абяцаныя прыгоды, пераўвасабленні, крыху містыкі, купальскія карагоды і абавязкова хэпі-энд.
У будучым, гавораць на Беларусь 2, менавіта на базе «Сямейных гісторый» плануецца развіваць уласную серыяльную вытворчасць. А пакуль што даведвацца пра навіны праекта можна на сайце тэлеканала belarus2.by і афіцыйных старонках у сацсетках.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/telesetki
[4] https://zviazda.by/be/tags/mini-seryyal
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyaskovy-ramans
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-2-1