Сапраўднае застолле і канцэрт лірнікаў, дзіцячая пляцоўка, кніга-дыск «Бяседныя песні», супольныя спевы і танцы. Усё гэта абяцае гасцям фолк-фэст традыцыйнай музыкі Rajok, што пройдзе ў гэтыя выхадныя, 14 і 15 верасня, у сталіцы на пляцоўцы Нацыянальнага гістарычнага музея.
Арганізатар свята музыкант і этнограф Сяргей Доўгушаў расказвае, што праводзіць лета і заклікаць восень прыедуць аўтэнтычныя выканаўцы з Палесся: сёстры Лук'яновіч, мужчынскі калектыў «Рада», гурты «Церабяначка» і «Хатовічы», якія не толькі прывязуць беларускія жніўныя спевы, але і пакажуць абрады, пры якіх тыя выконваліся. Маладыя этна-выканаўцы паспаборнічаюць у адмысловым конкурсе, а вопытныя майстры правядуць для ахвотных майстар-класы па ігры на дудках, гармоніку, скрыпцы. Акрамя таго, пакажа свой монаспектакль «Дарожка» Іван Кірчук, лідар этна-трыа «Троіца», прадэманструюць арганічны сплаў традыцый і сучаснасці гурты Rel1kt і Vuraj. Завершыць двухдзённую праграму вечарына народных танцаў.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/folk-fest
[6] https://zviazda.by/be/tags/rajok