Абследаванне дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылых дамах з газавым абсталяваннем, якія не абслугоўваюцца прадпрыемствамі ЖКГ, выклікае асцярогу. Пра гэта заявіў на пасяджэнні ў Мінгарвыканкаме рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання горада генеральны дырэктар ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Юрый Кукашук, інфармуюць "Мінск-Навіны" [1].
- На абслугоўванні ЖКГ знаходзіцца 707 такіх дамоў: 565 шматкватэрных, 120 блакіраваных і 22 аднакватэрных. Вентканалы і коміны ў іх цалкам правераны. Аднак у горадзе налічваецца 17 777 дамоў з газавым абсталяваннем, якія не абслугоўваюцца прадпрыемствамі ЖКГ, і па іх інфармацыя зусім іншая. Са 117 шматкватэрных абследаваны толькі 26 (22%), з 38 блокавых - 8 (21%), з 17 622 аднакватэрных - 582 (3,3%), - прывёў дадзеныя Юрый Кукашук.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч даручыў намеснікам кіраўнікоў адміністрацый раёнаў горада актывізаваць працу па праверцы дымавых і вентыляцыйных каналаў у дамах з газавым абсталяваннем, дзе такія мерапрыемствы яшчэ не выкананы.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-usilyat-rabotu-po-proverke-ventkanalov-v-domah-s-gazovym-oborudovaniem/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk