"Белкартаграфія" выклала ў адкрыты доступ у інтэрнэт новы электронны даведнік па Беларусі - карту "Мая Беларусь". Таксама яе можна скачаць у мабільным дадатку "Белкартаграфія". Аб гэтым БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Карта апублікавана [2] на беларускай і рускай мовах. З дапамогай гэтага электроннага даведніка можна азнаёміцца з дзяржаўнай сімволікай і акунуцца ў яе гісторыю: даведацца пра старажытныя гарады (Мінск, Полацк, Тураў, Брэст, Гродна і інш.), рассяленне продкаў беларусаў (дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў), народныя промыслы і рамёствы, выдатных гістарычных дзеячаў, найбольш значныя архітэктурныя славутасці.
З дапамогай электроннай карты можна таксама палюбавацца беларускай прыродай, адправіўшыся ў віртуальнае падарожжа па нацыянальных парках і запаведніках.
Стваральнікі пастараліся прапанаваць карыстальніку не проста добра ілюстраваны прадукт, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці. Да кожнага абазначанага на карце аб'екта дадзена тэкставая інфармацыя, прыкладаецца аўдыягід.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/novy-elektronny-davednik-pa-belarusi-mozhna-skachats-u-internetse-81214-2019/
[2] https://mapbelarus.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/geagrafichnaya-karta-belarusi