На палігоне Муліна завяршыўся першы этап сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Шчыт Саюза - 2019". Органы кіравання паказалі высокую здольнасць кіраваць падначаленымі часцямі і падраздзяленнямі ў ходзе выканання задач па прызначэнні ў складаных умовах абстаноўкі, паведамляе Міністэрства абароны [1].
Як адзначыў кіраўнік вучэння - начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь-першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў - воінскія падраздзяленні досыць упэўнена выконвалі комплекс мерапрыемстваў па пошуку, блакаванні, знішчэнню незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп, па стабілізацыі становішча ў прызначаных зонах адказнасці.
- Мерапрыемствы праводзіліся з вялікай колькасцю баявых стрэльбаў, асноўная маса якіх праходзіла ў начных умовах. Падраздзялення здзяйснялі маршы на незнаёмай мясцовасці, ўводзіліся ў бой з ходу з прыняццем рашэнняў у ходзе маршаў і пастаноўкі задач.
Неўзабаве пачнецца актыўная фаза вучэнняў.
Спасылкі
[1] http://www.mil.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/shchyt-sayuza-2019