Аператыўнікі спынілі дзейнасць наркагандляроў, якія рэалізоўвалі наркотыкі на тэрыторыі сталіцы. Да незаконнага бізнесу была датычная 44-гадовая мінчанка, якая працуе цырульнікам.
Пры наведваньні жанчыны па месцы працы праваахоўнікі канфіскавалі каля аднаго грама гашышу, які мінчанка захоўвала пры сабе. У багажніку аўтамабіля, які належыць затрыманай, аператыўнікі выявілі яшчэ каля 100 грам аналагічнага рэчыва. Вядома, што яно прызначалася для рэалізацыі на тэрыторыі горада.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкаам, было ўстаноўлена, што наркотыкі жанчына набывала ў свайго знаёмага - 49-гадовага мінчаніна. У кватэры ў мужчыны, у якой ён пражываў сумесна з бацькам, было выяўлена і канфіскавана каля 21 грама гашышу, які захоўваўся ў футарале для акуляраў.
Зараз праваахоўнікі устанаўліваюць каналы пастаўкі і кола асоб, якія могуць быць датычныя да незаконнага абароту наркотыкаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gashysh
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyrulnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki