Італьянскі журналіст Лучана Пасірані быў адхілены ад працы за абразу ў прамым эфіры нападніка міланскага «Інтэра» і зборнай Бельгіі Рамэлу Лукаку. Пра гэта паведамляе выданне Daily Mail [1].
Падчас шоў на канале TopCalcio24 журналіст дапусціў расісцкі жарт на адрас форварда.
«Калі падчас матчу ён выйдзе з вамі сам-насам, то вы зваліцеся як нежывы. Вы можаце выратавацца, калі ў вас ёсць дзесяць бананаў, каб накарміць яго », - сказаў Пасірані.
Пасля гэтых слоў дырэктар тэлеканала выйшаў у эфір і заявіў, што журналіст больш не будзе дапушчаны ў эфір.
Спасылкі
[1] https://www.dailymail.co.uk/sport/sportsnews/article-7467237/Italian-TV-pundit-makes-racist-remark-Inter-Milans-Romelu-Lukaku.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/italiya