У Беларусі плануецца адмяніць забарону на трансляцыю рэкламы ў дзіцячых перадачах, змяніць парадак яе паказу ў адукацыйных праграмах і дзіцячых мастацкіх фільмах. Гэта прадугледжана папраўкамі ў законы па пытаннях рэкламы, паведаміў БЕЛТА [1] намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў.
Згодна з дзеючым заканадаўствам рэклама ў дзіцячых праграмах забароненая. Адукацыйныя перадачы працягласцю ад 15 хвілін і больш, а таксама дзіцячыя мастацкія фільмы могуць перарывацца рэкламай непасрэдна ў пачатку і перад заканчэннем не больш чым на 60 секунд. "У праекце закона прадугледжана, што адукацыйныя і дзіцячыя перадачы, уключаючы дзіцячыя мастацкія фільмы, працягласцю ад 15 хвілін і больш могуць перарывацца рэкламай непасрэдна ў пачатку і перад заканчэннем. У тых, што доўжацца ад паўгадзіны і больш, рэкламныя ролікі можна дадаткова паказваць адзін раз у кожныя трыццаць хвілін. У астатні час размяшчэнне, распаўсюджванне рэкламы ў такіх перадачах забараняецца. У абодвух выпадках прапануецца абмежаваць працягласць рэкламнага блока 60 секундамі, каб не дапусціць перанасычанасці рэкламай дзіцячых і адукацыйных перадач", - праінфармаваў Алег Леўшуноў.
Дэпутат звярнуў увагу, што рэклама ў дзіцячых праграмах і мастацкіх фільмах павінна адпавядаць асаблівасцям аўдыторыі гледачоў. Агаворана таксама, якія тавары ў такіх праграмах рэкламаваць нельга. Гэта, у прыватнасці, лекі, вырабы медыцынскага прызначэння або медтэхнікі, біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы, латарэі, рэкламныя гульні.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-planiruetsja-otmenit-zapret-na-transljatsiju-reklamy-v-detskih-peredachah-362191-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/reklama