Іран ізноў затрымаў у Персідскім заліве танкер, які перавозіў 250 тыс. літраў дызельнага паліва для ААЭ. Пра гэта паведамляе Reuters [1].
Адзначаецца, што танкер затрымалі вайскоўцы Рэвалюцыйнай гвардыі краіны, блізу іранскага вострава Вялікі Танб.
Іран спыніў танкер па падазрэнні ў кантрабандзе, удакладняе агенцтва.
Вядома, што ў цяперашні час ўсіх, хто знаходзіўся на судне адправілі ў правінцыю Хармазган.
Спасылкі
[1] http://reuters.com/
[2] https://zviazda.by/be/tags/iran