Праваахоўнікамі Фрунзенскага РУУС г. Мінска затрыманы пяць грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія падазраюцца ў крадзяжы грашовых сродкаў з касавага апарата ў адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы.
Як устанавілі аператыўнікі, пяцёра жыхароў Ніжагародскай і Саратаўскай абласцей прыехалі ў сталіцу не толькі з турыстычнай мэтай. Аказалася, асноўным матывам наведвання нашай краіны стала жаданне “лёгкіх грошай", паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Так, у адзін з дзён 41-гадовы мужчына і яго таварышы накіраваліся ў гандлёвы цэнтр сталіцы. Прыйшоўшы ў краму, жыхар Ніжагародскай вобласці пад выглядам здзяйснення пакупкі папрасіў касіра размяняць яму буйную купюру беларускіх рублёў на больш дробныя. Верагодна, валодаючы навыкамі пераканання, зламыснік з лёгкасцю атрымаў доступ да касавага апарата, дзе стаў выбіраць неабходныя яму купюры. У працэсе падбору падыходных яму грошай мужчына незаўважна для прадаўца выцягнуў з касы пэўную колькасць грашовых сродкаў, якія значна перавысіла належную яму суму, а пасля, разам са сваімі таварышамі, знік у невядомым кірунку.
Пра тое, што наведвальнік выцягнуў з касы каля 500 рублёў, работнікі крамы ўсвядомілі не адразу. Інфармацыя аб крадзяжы стала вядомая пасля прагляду запісаў з камер відэаназірання. Супрацоўнікі неадкладна звярнуліся па дапамогу да праваахоўнікаў. Зламыснікаў атрымалася затрымаць па гарачых слядах.
У цяперашні час затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/rasiyane
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/kasavy-aparat
[4] https://zviazda.by/be/tags/gandlyovy-centr-0